|
Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 жніўня 2000 г. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 00961 |
Прыняты Устаноўчай канферэнцыяй 5 красавіка 2000 г. |
| Дапаўненні і змяненні ў статуце
(статут у новай рэдакцыі) зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 27 жніўня 2002 г. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 01123 |
Дапаўненні і змяненні ў статуце (статут у новай рэдакцыі) прыняты ІІ канферэнцыяй 16 чэрвеня 2002 г. |
|
Дапаўненні і змяненні ў статуце (статут у новай рэдакцыі) зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 27 жніўня 2002 г. Пасведчанне аб рэгістрацыі № 001123 12 лістапада 2003 г. |
Дапаўненні і змяненні ў статуце (статут у новай рэдакцыі) прынятыя ІІІ канферэнцыяй 14 верасня 2003 г. |
| Дапаўненні і змяненні ў статуце
(статут у новай рэдакцыі) прыняты VІ канферэнцыяй 14 кастрычніка 2006 г.
|
СТАТУТ
МАЛАДЗЁЖНАГА ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ
“ГІСТОРЫКА”
(МГА “ГІСТОРЫКА”)
Мінск
2006
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” (далей па тэксту –МГА “Гісторыка”) – дабраахвотная маладзёжная грамадская арганізацыя навукова-асветнага накірунку, якая дзейнічае на тэрыторыі Беларусі згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб'яднаннях”, а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь і гэтага Статута.
1.2. Поўная назва аб'яднання:
- на беларускай мове Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка”;
- на рускай мове Молодёжное общественное объединение “Историка”.
Скарочаная назва аб'яднання:
- на беларускай мове МГА “Гісторыка”;
- на рускай мове МОО “Историка”.
1.3. МГА “Гісторыка” мае статус рэспубліканскага маладзёжнага грамадскага аб’яднання, якое дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
1.4. МГА “Гісторыка” з моманту рэгістрацыі набывае ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, права юрыдычнай асобы, можа мець адасобленую маёмасць, самастойны баланс, круглую пячатку, сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, штамп, бланкі са сваімі рэквізітамі, разліковы і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў, ад свайго імя ўступае ва ўзаемаадносіны з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, набывае маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, нясе адказнасць па сваіх абавязательствах згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1.5. МГА “Гісторыка” адказвае па сваіх абавязацельствах уласнай маёмасцю.
1.6. МГА “Гісторыка” ў адпаведнасці са статутам можа ўдзельнічаць у стварэнні і ўступаць у міжнародныя грамадскія аб’яднанні, створаныя на тэрыторыі іншых дзяржаў, удзельнічаць у стварэнні міжнародных саюзаў, падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні і ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, у тым ліку міжнародным пагадненням Рэспублікі Беларусь.
1.7. Справаводства ў МГА “Гісторыка” ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Дакументацыя, якая вызначаецца заканадаўствам, здаецца ў адпаведныя ўстановы па месцы знаходжання юрыдычнага адрасу МГА “Гісторыка”. Мова справаводства МГА “Гісторыка” – беларуская.
1.8. Юрыдычны адрас МГА “Гісторыка”: 222410, Мінская вобл., г. Вілейка, вул. Партызанская, 45а.
2. МЭТЫ, ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ І МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ
МГА “ГІСТОРЫКА”
2.1. Мэтамі дзейнасці МГА “Гісторыка” з’яўляюцца:
- аб’яднанне маладых гісторыкаў і аматараў гісторыі, зацікаўленых у комплексным вывучэнні гісторыі Беларусі для навукова-асветніцкай дзейнасці;
- даследаванне гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі;
- спрыянне захаванню гістарычнай спадчыны Беларусі.
2.2. Прадметам дзейнасці МГА “Гісторыка” з’яўляецца навукова-асветніцкая і даследчая дзейнасць моладзі ў галіне гісторыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
2.3. Задачамі МГА “Гісторыка” з’яўляюцца:
- падрыхтоўка даследванняў па пытаннях гісторыі;
- зацікаўленне моладзі да ўдзелу ў даследваннях і прапагандзе гісторыі Беларусі;
- ажыццяўленне навуковай, кансультацыйнай, метадычнай і вучэбнай дзейнасці шляхам збору і апрацоўкі гістарычных крыніцаў для дасягнення статутных мэтаў;
- прапаганда гістарычных даследаванняў і ведаў.
2.4. МГА “Гісторыка” для ажыццяўлення сваіх мэтаў і задач выкарыстоўвае наступныя метады дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам і гэтым Статутам:
- вядзенне рэкламна-інфармацыйнай і выдавецкай справы для адлюстравання дзейнасці МГА “Гісторыка”;
- арганізацыя дзейнасці па выяўленню, даследванню і захаванню мясцін, звязаных з гісторыяй Беларусі;
- садзейнічанне ахове выяўленых аб'ектаў гісторыі і іх ўшанаванню;
- арганізацыя навукова-пашуковых экспедыцый, удзел у такога кшталту мерапрыемствах;
- ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, скіраванай на выкананне сваіх мэтаў і задач, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- стварэнне клубаў, цэнтраў, прадмет дзейнасці якіх адпавядае статутным мэтам і задачам;
- арганізацыя адукацыйных семінараў, правядзенне канферэнцый, кангрэсаў, сімпозіумаў.
3. СЯБРЫ МГА “ГІСТОРЫКА”, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ
3.1. Сябрамі МГА “Гісторыка” могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, а таксама асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь, зацікаўленыя ў даследванні гісторыі, якія маюць не больш за 31 год і прызнаюць дадзены Статут. Сябрамі могуць быць таксама асобы, якія маюць узрост больш за 31 год, але іх агульная колькасць не павінна быць больш за 1/3 адагульнай колькасці сябраў.
3.2. Прыём у сябры МГА “Гісторыка” асобаў да 16 год ажыццяўляецца з пісьмовага дазволу бацькоў.
3.3. Прыём сябраў ажыццяўляецца на паседжанні Рады МГА “Гісторыка” на падставе пісьмовай заявы ўступаючага.
3.4. Улік сябраў МГА “Гісторыка” ажыццяўляецца Выканаўчай дырэкцыяй.
3.5. Сябры МГА “Гісторыка” маюць права:
- выбіраць і быць абранымі ў выбарныя органы МГА “Гісторыка” па дасягненні 18 год;
- уносіць прапановы згодна з сутнасцю працы МГА “Гісторыка”;
- прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах МГА “Гісторыка”;
- атрымліваць любую інфармацыю, неабходную для выканання статутных задач;
- свабоднага выхаду.
3.6. Сябры МГА “Гісторыка” абавязаны:
- прытрымлівацца дадзенага Статута;
- удзельнічаць у выкананні задач і мэтаў МГА “Гісторыка”;
- уплочваць сяброўскія ўзносы ў парадку і памеры, вызначаным Радай.
3.7. Ганаровымі сябрамі МГА “Гісторыка” могуць быць асобы, якія дасягнулі значных поспехаў у дзейнасці, звязанай з вывучэннем і прапагандай гістарычных ведаў. Статус Ганаровага сябра надаецца Радай МГА “Гісторыка”.
3.8. Ганаровыя сябры МГА “Гісторыка” маюць права кансультацыйнага голасу на паседжаннях МГА “Гісторыка”.
3.9. Сябры МГА “Гісторыка” пацвярджаюць сваё сяброўства праз перарэгістрацыю, якая праводзіцца адзін раз на два гады. Парадак перарэгістрацыі вызначае Прэзідыум Рады МГА “Гісторыка”.
3.10. Сяброўства ў МГА “Гісторыка” спыняецца з прычыны:
- выхаду з арганізацыі па ўласным жаданні ў форме пісьмовай заявы на імя Старшыні МГА “Гісторыка”;
- непраходжання перарэгістрацыі;
- выключэння з арганізацыі за грубае парушэнне дадзенага Статута, рашэнне аб якім прымаецца Радай МГА “Гісторыка” на падставе разгляду і адпаведнай высновы Кантрольнай камісіі. У выпадку выключэння з аб’яднання сябар МГА “Гісторыка” мае права звярнуцца з апеляцыяй да Канферэнцыі.
4. СТРУКТУРА МГА “ГІСТОРЫКА”, ВЫБАРНЫЯ ОРГАНЫ
4.1. МГА “Гісторыка” з’яўляецца цэльным грамадскім аб’яднаннем, без арганізацыйных структур.
4.2. Органамі МГА “Гісторыка” з’яўляюцца:
- Канферэнцыя делегатаў МГА “Гісторыка” – вышэйшы орган.
- Рада МГА “Гісторыка” –кіраўнічы орган паміж Канферэнцыямі.
- Прэзідыум Рады МГА “Гісторыка” – распарадчы орган.
- Выканаўчая Дырэкцыя – выканаўчы орган МГА “Гісторыка”.
- Кантрольная камісія – кантрольна-рэвізійны орган МГА “Гісторыка”.
4.3. Выбарныя органы МГА “Гісторыка” правамоцныя пры ўдзеле ў іх пасяджэннях больш паловы сябраў органаў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных.
4.4. Канферэнцыя вырашае любыя пытанні дзейнасці МГА “Гісторыка”, у тым ліку:
- вызначае формы галасавання пры прыняцці рашэнняў;
- вызначае колькасны склад Рады і выбірае тэрмінам на два гады сябраў Рады і адклікае іх;
- выбірае тэрмінам на два гады Старшыню, двух яго Намеснікаў па адпаведных накірунках працы, Выканаўчага Дырэктара і адклікае іх. Пры наяўнасці альтэрнатыўных кандыдатур пасадныя асобы абіраюцца таемным галасаваннем;
- выбірае тэрмінам на два гады Кантрольную камісію, у выпадку неабходнасці адклікае яе;
- прымае Статут, уносіць у яго змяненні і дапаўненні;
- вызначае змест і кірункі дзейнасці МГА “Гісторыка”, агульны парадак выкарыстання матэрыяльных сродкаў;
- зацвярджае мерапрыемствы МГА “Гісторыка” па выкананні статутных мэтаў і задач;
- заслухоўвае і прымае справаздачы сябраў Прэзідыуму Рады, Рады, Кантрольнай камісіі аб выкананні рашэнняў Канферэнцыі і Рады;
- разглядае іншыя пытанні дзейнасці МГА “Гісторыка”.
4.5. Канферэнцыя МГА “Гісторыка” збіраецца не радзей як адзін раз на два гады. Канферэнцыя лічыцца правамоцнай пры наяўнасці не менш 2/3 агульнай колькасці дэлегатаў. Канферэнцыя можа быць склікана па рашэнні Рады ці згодна з жаданнем не менш 1/3 складу сябраў МГА “Гісторыка”.
4.6. Дэлегаты Канфэрэнцыі абіраюцца сходамі сябраў МГА “Гісторыка” па адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках на падставе квотаў, вызначаных Радай.
4.7. Рада МГА “Гісторыка” складаецца з сябраў Прэзідыуму Рады і сябраў Рады, якія абраныя на Канферэнцыі. Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Рады – два гады.
4.8. Рада вызначае працу МГА “Гісторыка” ў прамежках паміж Канферэнцыямі і збіраецца не радзей як адзін раз на шэсць месяцаў. Рада МГА “Гісторыка” склікаецца Прэзідыумам Рады. Пасяджэнне лічыцца правамоцным пры прысутнасці больш за палову агульнай колькасці яе сябраў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных.
4.9. Рада:
- прымае рашэнне аб скліканні Канферэнцыі і норме прадстаўніцтва на ёй, пра што сябры МГА “Гісторыка” інфармуюцца не пазней чым за месяц да Канферэнцыі;
- зацвярджае наём тэхнічных супрацоўнікаў Выканаўчай Дырэкцыі, вызначае ўмовы працы сябраў Выканаўчай Дырэкцыі і яе тэхнічных супрацоўнікаў;
- зацвярджае каштарыс і справаздачу аб выкананні каштарыса;
- зацвярджае памеры сяброўскіх узносаў;
- выпрацоўвае канкрэтныя праграмы дзейнасці МГА “Гісторыка” і арганізуе іх выкананне;
- вызначае колькасны і пасадны склад Выканаўчай Дырэкцыі і зацвярджае яго;
- распараджаецца маёмасцю МГА “Гісторыка” згодна з Статутам, рашэннем Канферэнцыі і заканадаўства;
- перыядычна заслухоўвае справаздачы Старшыні, яго намеснікаў, Выканаўчай Дырэкцыі аб выкананні рашэнняў Канферэнцыі і Рады;
- у выпадку з’яўлення вакансій сябраў Прэзідыуму Рады і сябраў Выканаўчый Дырэкцыі, абірае таемным галасаваннем асоб, якія часова выконваюць абавязкі, што адпавядаюць вакантным пасадам;
- вырашае пытанні прыёму і выключэння з сябраў МГА “Гісторыка”;
- надзяляе званнем “Ганаровы сябра МГА “Гісторыка”;
- зацвярджае ўзоры сімволікі, пячатак, штампаў і іншай атрыбутыкі;
- у перыяд паміж Канферэнцыямі ўносіць у Статут змяненні і дапаўненні, якія звязаныя са зменай юрыдычнага адрасу МГА ”Гісторыка” або са зменай заканадаўства;
- разглядае іншыя пытанні дзейнасці МГА “Гісторыка”, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Канферэнцыі.
4.10. Старшыня МГА ”Гісторыка” з’яўляецца кіраўніком юрыдычнай асобы і валодае ўсімі яго правамі і абавязкамі, у тым ліку:
- арганізуе працу кіраўнічага, распарадчага і выканаўчага органаў;
- прадстаўляе МГА “Гісторыка” пры кантактах з іншымі арганізацыямі, установамі і асобамі;
- сведчыць вытрымкі з дакументаў Прэзідыуму Рады і Рады МГА ”Гісторыка” (фінансавыя – разам з скарбнікам).
4.11. Намеснікі Старшыні адказваюць за адпаведныя накірункі працы (адзін з’яўляецца намеснікам па арганізацыйнай працы, другі па навуковай), каардынуюць іншыя накірункі працы ў межах паўнамоцтваў, вызначаных дадзеным Статутам і зацверджанымі Радай падстатутнымі палажэннямі. У выпадку адсутнасці Старшыні, яго абавязкі выконвае намеснік па арганізацыйнай працы.
4.12. Прэзідыум Рады МГА “Гісторыка” складаецца з абраных Канферэнцыяй Старшыні, яго намеснікаў і Выканаўчага Дырэктара і праводзіць свае паседжанні па неабходнасці, але не радзей як раз на тры месяцы. Прэзідыум Рады збіраецца па ініцыятыве Старшыні. Паседжанні Прэзідыума Рады лічацца правамоцнымі, калі ў іх удзельнічае не менш як тры яго сябры. У выпадку аднолькавага размеркавання галасоў “за” і “супраць”, вырашальным лічыцца голас Старшыні.
Сябры Прэзідыуму Рады маюць поўныя прадстаўнічыя паўнамоцтвы па адпаведных пасадзе накірунках працы МГА “Гісторыка”.
Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Прэзідыума Рады – два гады.
4.13. Прэзідыум Рады:
- каардынуе бягучую дзейнасць МГА ”Гісторыка” ў перыяд паміж паседжаннямі Рады;
- выпрацоўвае праекты дакументаў для разгляду на паседжаннях Рады;
- ажыццяўляе сувязі МГА ”Гісторыка” з іншымі грамадскімі арганізацыямі;
- мае права самастойна прыняць рашэнне аб выдаткаванні фінансаў у межах, вызначаных Радай;
- прызначае часова выконваючых абавязкі тэхнічных супрацоўнікаў Выканаўчай Дырэкцыі з наступным зацвярджэннем іх Радай;
- выпрацоўвае праекты стратэгіі, планаў дзейнасці МГА “Гісторыка” для разгляду Радай і Канферэнцыяй;
- вызначае парадак перарэгістрацыі сябраў;
- каардынуе іншыя пытанні бягучай дзейнасці МГА “Гісторыка”, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Канферэнцыі і Рады, прадугледжанай гэтым Статутам.
4.14. Выканаўчая Дырэкцыя, якая прызначаецца Радай, складаецца з сябраў МГА “Гісторыка” і тэхнічных супрацоўнікаў. Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Выканаўчай Дырэкцыі – два гады.
4.15. Выканаўчая Дырэкцыя МГА “Гісторыка” праводзіць свае паседжанні па меры неабходнасці, але не радзей як раз на месяц. Парадак збірання Выканаўчай Дырэкцыі вызначае выканаўчы дырэктар.
Выканаўчая Дырэкцыя выконвае рашэнні Прэзідыуму Рады, Рады і Канферэнцыі.
4.16. Кантрольная камісія МГА ”Гісторыка” складаецца з Старшыні і двух сябраў, якія абіраюцца на Канферэнцыі. Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Кантрольнай камісіі – два гады.
4.17. Кантрольная камісія праводзіць свае паседжанні не радзей аднаго разу на год. Паседжанні кантрольнай камісіі склікаюцца старшынёй кантрольнай камісіі. Яны лічацца правамоцнымі пры ўдзеле не менш як двух сябраў камісіі.
4.18. Кантрольная камісія:
- кантралюе выкананне дадзенага Статута, пастаноў органаў МГА ”Гісторыка”, іншых, адпаведна зацверджаных, дакументаў, фінансава-гаспадарчую дзейнасць МГА ”Гісторыка”;
- правярае работу з прапановамі і скаргамі сябраў МГА “Гісторыка”;
- інфармуе Канферэнцыю МГА “Гісторыка” аб выніках сваіх праверак.
Сябры Кантрольнай камісіі не могуць уваходзіць у выбарныя органы МГА ”Гісторыка”.
4.19. Усе рашэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.
4.20. Фінансавыя дакументы маюць сілу пасля падпісання іх Старшынёй і скарбнікам.
4.21. Усе рашэнні Прэзідыума Рады, Выканаўчай Дырэкцыі МГА “Гісторыка” могуць быць абскарджаны на паседжанні Рады.
4.22. Усе рашэнні Рады і Кантрольнай камісіі могуць быць абскарджаны на Канферэнцыі.
5. МАЁМАСЦЬ І ГРАШОВЫЯ СРОДКІ МГА “ГІСТОРЫКА”
5.1. МГА “Гісторыка” можа валодаць любой маёмасцю, неабходнай для забеспячэння статутнай дзейнасці, за выключэннем аб’ектаў, якія згодна з заканадаўствам могуць знаходзіца толькі ва ўласнасці дзяржавы.
5.2. Маёмасныя і грашовыя сродкі МГА “Гісторыка” фармуюцца за кошт:
- дабраахвотных ахвяраванняў грамадзян, устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў як з Беларусі, так і з замежжа;
- штомесячных сяброўскіх узносаў, памеры якіх вызначаюцца Радай;
- прыбыткаў ад іншай не забароненай заканадаўствам дзейнасці, накіраванай на выкананне статутных мэтаў і задач.
5.3. МГА ”Гісторыка” не адказвае па даўгах і абавязацельствах сваіх сябраў, таксама як і яны не адказваюць па даўгах і абавязацельствах МГА ”Гісторыка”.
5.4. Маёмасць МГА ”Гісторыка” не можа быць пераразмеркавана паміж яго сябрамі і выкарыстоўваецца толькі для выканання статутных мэтаў і задач.
6. СПЫНЕННЕ ДЗЕЙНАСЦІ МГА “ГІСТОРЫКА”
6.1. Рэарганізацыя ці ліквідацыя МГА ”Гісторыка” можа быць здзейснена па рашэнні Канферэнцыі або па рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6.2. Рашэнне аб рэарганізацыі ці ліквідацыі МГА ”Гісторыка” правамоцнае, калі за яго прагаласавала больш за 2/3 дэлегатаў Канферэнцыі.
6.3. Для правядзення рэарганізацыі ці ліквідацыі МГА ”Гісторыка” Канферэнцыя стварае адпаведную камісію.
6.4. Маёмасць і грашовыя сродкі, што засталіся пасля пагашэння крэдытаў, накіроўваюцца ліквідацыйнай камісіяй на мэты, прадугледжаныя гэтым Статутам.







