Місія МГА «Гісторыка»

Базуючыся на любові да Радзімы, павазе да мінулага і гісторыка-культурнай спадчыны Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” імкнецца да фармавання і развіцця беларускай нацыянальнай тоеснасці і культуры гістарычнай памяці ў моладзі Беларусі, а таксама ў іншых мэтавых групах, дзеля будучыні беларускай нацыі.