28 студзеня 2012 году наш шаноўны Іван Іванавіч Сацукевіч (не блытаць з Сусаніным) і падарожная каманда МГА «Гісторыка» запрашаюць вас паблукаць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёміцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921—1939гг. Наш маршрут: Мінск — КОЙДАНАВА — РУБЯЖЭВІЧЫ — ІВЯНЕЦ — ВАЛОЖЫН — РАКАЎ — Мінск. Лагічна было б блукаць па снезе пешшу — так бы мовіць, для большага заглыблення ў эпоху, [...]
Архіў рубрыкі ‘ Вандроўкі ’
18 снежня адбылася чарговая вандроўка, якую зладзіла МГА “Гісторыка” пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А расказваў пра гістарычныя помнікі знакаміты краязнаўца Мікола Півавар. Экскурсанты пабачылі касцёл Святой Тройцы ў Астроўне, а таксама рэшткі сядзібы Льва Сапегі, Свята-Троіцкую і Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Чарэя. У Бачэйкаве азнаёміліся з рэшткамі садова-паркавага комплексу князёў Цеханавецкіх, які датуецца [...]
Дзякуючы МГА “Гісторыка”, што ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць вялікую колькасць вандровак па Беларусі, выбраліся і мы ў госці да наваградскай шляхты. Падчас вандроўкі выпала наведаць шляхецкія сядзібы Наваградчыны, а таксама іх гаспадарчыя маёнткі. У кожным з наведаных месцаў былі аб’екты, што выклікалі найбольшае ўражанне. У вандроўнікаў штораз узнікала пытанне: “Няўжо гэтыя сядзібы нікому не патрэбныя?” [...]
Едзем 18 снежня ва ўтульным аўтобусе па маршруце: Віцебск – Астроўна – Бешанковічы – Дабрыгоры – Двор Нізгалава – Свяча – Бачэйкава – Іванск – Чашнікі – Цяпіна – Лукомль – Новалукомль – Чарэя – Белая Царква – Сялява – Віцебск. Мы наведаем радзіму Льва Сапегі, Оскара Мілаша, Васіля Цяпінскага, пабачым сядзібу Храптовічаў, рэшкі сядзіб [...]
Лістапад прынёс нам яшчэ адну цудоўную вандроўку! Яшчэ стаяць перад вачыма муры й краявіды любай Беларусі, і адчуваеш, што жывеш на найлепшай і найпрыгажэйшай зямлі! Калі мы зрабілі першы прыпынак, было яшчэ цёмна. Вёсачка Паграбёнка сустрэла нас Паштовай станцыяй, падышлі да якой мы па рэштках брукаванкі. Будынак станцыі — тыповы для 1842 года, збудаваны ў [...]
Чарговае падарожжа МГА «Гісторыка» ў межах кампаніі «Будзьма!»: шчыра запрашаем у нядзелю 20 лістапада “Да Янкі Купалы і Тамаша Зана”. Акрамя мясцінаў жыцця і творчасці знакамітага пісьменніка Янкі Купалы, вандроўнікі пабачаць замкі і замчышчы ў Друцку, Копысі, Оршы, Смалянах, даведаюцца, якім жа быў Віцебск у ХІІ стагоддзі, а таксама наведаюць магілу Тамаша Зана, “Друцкія палі”, [...]
30 кастрычніка МГА «Гісторыка» ладзіла падарожжа па Глыбоцкаму раёну. У нядзелю зранку аўтобус з віцеблянамі і гасцямі з іншых рэгіёнаў краіны выправіўся ў вандроўку «Па краіне герояў» — найбольш славутых месцах у ваколіцы Глыбокага. Першы наш прыпынак быў Празарокі. Мы наведалі мясцовую школу, дзе хадзілі басанож па пяску дый шышкам, як гэта робяць яе вучні, і [...]
Моладзевае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» запрашае ўсіх жадаючых у новае аўтобуснае падарожжа па Глыбоччыне. Едзем па маршруту: Віцебск — в. Празарокі — в. Зябкі — возера Шо — в. Прошкава — в. Азерцы — в. Мамаі — Глыбокае — в. Ліпляні — в. Германавічы — в. Падсвілле — в.Удзела — Віцебск. Глыбоцкі раён — гэта Радзіма знакамітых беларусаў Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, а таксама савецкага авіяканструктара Паўла Сухога. А [...]
Падарожжа адбудзецца па маршруце Магілёў – Менск – Мір (без экскурсіі па замку) – Ішкалдзь – Сталовічы – Завоссе (месца нараджэння Адама Міцкевіча, тут будзе начлег) – Карчова – Туганавічы – возера Свіцязь – Валеўка – Наваградак (першая сталіца ВКЛ) – Менск – Магілёў. У маршруце магчымыя змены. Увага! Начлег у палаткавым лагеры. Вам неабходна [...]
МГА „Гісторыка“ ды кампанія „Будзьма!“ запрашаюць паехаць у новае падарожжа „Па Слонімскай зямлі“, што мае адбыцца 30 ліпеня 2011 г. ды адкрыць для сябе ваколіцы Слоніму — край цудатворнай каменнай іконы Маці Божай, дзяцінства Міхала Клеафаса Агінскага, знакамітага тэатра на вадзе (які, дарэчы, у тым-сім выглядзе жадаюць аднавіць), старажытных курганоў і нязлічаных манетных скарбаў. Так [...]
Тэма новай экскурсіі, якую прапанавалі моладзевае аб’яднанне «Гісторыка» і кампанія «Будзьма», нават гучыць па-сярэднявечнаму: «Готыка Беларусі». Як ні дзіўна, крыважэрных вампіраў, пахмурых людзей, апранутых у доўгія чорныя строі, у падарожжа не сабралася. Калі сярод удзельнікаў і былі сапраўдныя готы ці вампіры, дазнацца пра гэта было немагчыма — на светлых тварах была хіба што прага да [...]
Сардэчна запрашаю да наведвання найлепшых пярлін беларускай гатычнай архітэктуры. Наш маршрут: Менск – ІШКАЛЬДЗЬ – СЫНКАВІЧЫ – ЗЭЛЬВА – ГНЕЗНА – МСЦІБАВА – ШЫЛАВІЧЫ – РАЖАНКА – ЖАЛУДОК – Менск. Пярліны, як і падчас падарожжа па Астравеччыне, — пераважна, аб'екты культавыя. І нягледзячы на еднасць архітэктурнага стылю назваць падобнымі іх цяжка. Сынкавіцкая царква — сапраўдны волат, [...]
21 траўня 2011 у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбылося наша падарожжа па Астравеччыне. Большасць помнікаў, што давялося пабачыць, — каталіцкія касцёлы, але кожны з іх цудоўна захаваўся і мае ўласнае аблічча, не падобнае да іншых. І не дзіва! Бо на зямлі Казіміра Сваяка і Адама Мальдзіса «прычыненне шкоды» такім культавым [...]







