Серада, 16 траўня 2012 г., Віцебск, вул. Замкавая, 4, пакой 209 (другі паверх). а 18:30 Гісторык Максім Макараў прэзентуе новыя гістарычныя выданні ў Віцебску. Максім Макараў, аўтар манаграфіі «Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча местаў Беларускага Падзвіння ў XIV — першай палове XVII ст.», прэзентуе новыя гістарычныя выданні ў Віцебску: «Кнігу Полацкага Магістрату 1727 года», [...]
Архіў рубрыкі ‘ Публікацыі ’
Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай агульнасці культурнага развіцця. Па яго гісторыі захавалася шмат архіўных дакументаў, не ўведзеных яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання даўно вядомых з літаратуры звестак, [...]
Яшчэ сем гадоў таму дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» кнігай пра Міндаўга запачаткавала сэрыю «Жыцьцяпісы вялікіх князёў літоўскіх». Тады ж аўтар сэрыі доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч падрыхтаваў наступны нарыс. Але з тае пары адносіны да ВКЛ ва ўладных структурах РБ зьмяніліся, і кнігу пра Гедыміна гісторык вымушаны быў выдаваць у Польшчы. Чым прыцягальная постаць Гедыміна [...]
23 красавіка 2012 года ў Гарадской Ратушы Нясвіжа адбудзецца прэзентацыя дыска «Установы адукацыі ў Нясвіжы (XVI—І пал. XX стст.)». Гэта выданне ўяўляе сабой зборнік артыкулаў па гісторыі ўстаноў асветы, якія дзейнічалі ў горадзе на працягу пяці вякоў. Аўтары — навукоўцы, супрацоўнікі музея-запаведніка «Нясвіж», гісторыкі, краязнаўцы. Сярод інфармацыі, прадстаўленай на дыску шмат цікавых успамінаў і фотаздымкаў [...]
Выйшла новая кніга гісторыка. Уладзімір Ляхоўскі напісаў кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.)». Гісторык расказаў пра некаторыя аспекты свайго даследавання. «НН»: Хто ж такія гоманаўцы і гайсакі? Уладзімір Ляхоўскі: Я акрэсліў пачатак беларускага моладзевага руху са стварэннем беларускай групы [...]
Леанід Несцярчук, беларускі гісторык з Брэста, кіраўнік грамадскага аб’яднання «Фонд імя Тадэвуша Касцюшкі» пачаў падрыхтоўку новай кнігі, прысвечанай ролі Беларусі ў Напалеонаўскай вайне 1812 года. За яго аўтарствам ужо выдадзеныя працы па Напалеоне Ордзе, Тадэвушу Касцюшку і Станіславу Панятоўскаму, якія крытыкі назвалі пачаткам беларускага гістарычнага даследавання. З вывучэння вайны 1812 года пачынаўся прафесійны шлях Леаніда [...]
У Мінску 6—7 сакавіка праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Беларусі і Расіі па пытаннях ваеннай гісторыі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл па навуковай рабоце — начальнік ваенна-навуковага ўпраўлення Алег Крыванос, расійскую — начальнік навукова-даследчага інстытута (ваеннай гісторыі) Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Іван [...]
Якая была яе роля? Піша Алег Дзярновіч. Вітаўт і Ягайла (у цэнтры) вялі сакрэтныя перамовы па-літоўску. Карціна Ёнаса Мацкевічуса «Вітаўт Вялікі на з’ездзе манархаў у Луцку». У пачатку мая 1529 у Ейшышскую воласць Лідскага павета прыехаў судовы выканаўца (дэцкі) Васіль Бялянін. Ён мусіў апытаць сведкаў па спрэчнай маёмаснай справе паміж баярынам гаспадарскім Пятром Сумарокам і падданым ейшышскім Сенькам [...]
Перамогі над ваяўнічымі суседзямі і росквіт дойлідства, веліч духу мысьляроў і дэмакратызм дзяржаўных законаў, шматтысячныя бібліятэчныя зборы і мастацкія галярэі, тэатры ў кожным палацы і спадкаемныя гонар і годнасьць іх валадароў, рупная штодзённая дбайнасьць пра гаспадарку й дастатак дзяцей і безупынная весялосьць сьвяточных ігрышчаў – усё гэта жыцьцё ў ВКЛ, Вялікім Княстве Літоўскім, былой вялікай дзяржаве нашых продкаў, якая ацалела толькі на старонках кніг.
Гісторык архітэктуры і рэстаўратар Ігар Трусаў прэзентаваў 11 жніўня ў гарадзенскай бібліятэцы імя Карскага тры свае новыя выданні: «Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі», «Барысаглебская царква», «Гродзенскія масты». Некалькі гадоў таму планавалася , што гэтыя выданні стануць дапаможным матэрыялам для гарадзенскіх школьнікаў і студэнтаў па прадмеце «Гродназнаўства». Аднак праз недахоп грошай выданні выйшлі ў прыватнай друкарні накладам [...]
Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія). Кніга „Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі“ пад рэдакцыяй Ганны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце. Яе можна спампаваць. Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі. Сярод аўтараў кнігі: Ірына Кашталян „Беларусь пад уплывам палітычных рэпрэсій [...]
У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 2 красавіка, ў музее “Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва” адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка” – казкі пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай, 600-годдзем каторай быў адзначаны 2010 год. Імпрэза шчэ больш пашырыла разнастайнасць падзеяў у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” (budzma.org), [...]
Беларускія архівісты пачалі падрыхтоўку зборніка дакументаў і матэрыялаў „Беларусь і вайна 1812 года“, паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі. У зборнік увойдуць дакументы, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску і Гродне. Яны створаны ў працэсе дзейнасці губернскіх, павятовых органаў улады і кіраўніцтва, устаноў саслоўнага самакіравання, гаспадарча-эканамічных, фінансавых, судовых, воінскіх, урачэбных і іншых устаноў былых [...]







