Архіў рубрыкі ‘ Навіны ’

У Маладзечна пачаліся бясплатныя майстар-класы танцаў XIX стагоддзі. Заняткі праходзяць штотыдзень у двары Маладэчэнскай музычнай вучэльні. Бліжэйшы занятак — 11 жніўня ў 18.00 4 жніўня, у чацвер, пасля арганізацыйнай сустрэчы прайшоў першы танцавальны занятак. Яго праводзілі ўдзельнікі грамадскага моладзевага аб'яднання «Гісторыка» з Мінска Зміцер Рагачоў і Зміцер Занеўскі. Зміцер Рагачоў, які з'яўляецца каардынатарам праекта «Эпоха Міхала [...]

На старым гарадзішчы Лагойска, які размясціўся ў маляўнічым парку Тышкевічаў, узнікне рыцарскае паселішча. Ідэя пабудаваць тут драўляны рыцарскі замак і горад майстроў нарадзілася пасля сумеснай калегіі Міністэрства спорту і Міністэрства культуры. Праект плануюць рэалізоўваць сумеснымі намаганнямі бізнэсу і мясцовых уладаў. Аляксандр Варыкіш, дырэктар турфірмы "Краіна замкаў», ужо аднойчы збіраўся пабудаваць бутафорскі рыцарскі замак пад Ракавам. [...]

7 жніўня ў маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага, у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, адбудзеццафестываль-кірмаш«Залессе запрашае сяброў» У праграме фестывалю:выстава-продажвырабаў народных майстроў, экскурсія па маёнтку Агінскіх, канцэрт мастацкай самадзейнасці былых і цяперашніх жыхароў Залесся ды навакольных вёсак, а таксама гасцейз-замяжы (Польшча, Літва, Латвія), танцавальнымайстар-клас(вас навучаць першым крокам паланэза -вядомага ў даўніну танца!) Тут можна будзе пакаштаваць традыцыйныя мясцовыя стравы і напоі, навучыцца [...]

У траўні — чэрвені 2011 года ў час падрыхтоўкі юбілейнага фестывалю «Славянскі базар» у гістарычным цэнтры Віцебска праводзіліся працы па добраўпарадкаванні горада (устаноўка фантана ў скверы Пушкіна, будаўніцтва кавярні «Князь Альгерд» на Узгор'і). Падчас работ быў выяўлены культурны слой са знаходкамі і пабудовамі 18—19 стагоддзяў. Добраўпарадкаванне ў скверы Пушкіна праводзілася каля драмтэатра на абшары былога [...]

Даўно мінулі тыя гады, калі ў беларускай археалогіі важнейшыя адкрыцці рабіліся летам — у звыклы для раскопак час. Ужо амаль каля 10 гадоў палявы сезон у археолагаў практычна не перарываецца: вядуцца раскопкі важнейшых помнікаў археалогіі для вырашэння фундаментальных праблем станаўлення і развіцця грамадства ў старажытныя часы, шырокамаштабныя даследаванні аб'ектаў археалогіі ў зонах новабудоўляў, абследаванні асобных [...]

ІІІ фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд», прысвечаны 601 гадавіне знакамітай бітвы, адбудзецца 30-31 ліпеня ў музейным комплексе «Дудуткі» (Мінскі раён). У межах фэсту адбудзецца рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, а таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы, у ліку якіх пешы і конны рыцарскія турніры, турнір лучнікаў, конкурс пастановачных баёў і сярэднявечны кірмаш. Такама плануюцца выступленні музыкальных і танцавальных [...]

Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, сумесная пастанова прынята “ў мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы з парушэннямі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папярэджання такіх парушэнняў”.  Дакумент вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і [...]

У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэлы. Справа з усталяваннем помніка зацягнулася на тры гады. Гродзенскі абласны мастацка-экспертны савет забракаваў некалькі варыянтаў памятнага знаку. Аднак 17 ліпеня 2011 года помнік Грунвальду ў Ваўкавыску ўсё ж адкрылі. Пасля афіцыйнай часткі да помніка ўсклалі [...]

Беларуская Асацыяцыя клубаў „ЮНЭСКА“ запрашае моладзь у міжнародны валанцёрскі летнік „Замкі Беларусі“, які з 13 да 26 ліпеня 2011 г. пройдзе на тэрыторыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Падчас летніка валанцёры будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Агінскага, а таксама ў навучальных трэнінгах, культурных мерапрыемствах, экскурсіях і вандроўках. Удзельнікамі летніка [...]

Сардэчна запрашаю да наведвання найлепшых пярлін беларускай гатычнай архітэктуры. Наш маршрут: Менск – ІШКАЛЬДЗЬ – СЫНКАВІЧЫ – ЗЭЛЬВА – ГНЕЗНА – МСЦІБАВА – ШЫЛАВІЧЫ – РАЖАНКА – ЖАЛУДОК – Менск. Пярліны, як і падчас падарожжа па Астравеччыне, — пераважна, аб'екты культавыя. І нягледзячы на еднасць архітэктурнага стылю назваць падобнымі іх цяжка. Сынкавіцкая царква — сапраўдны волат, [...]

У сядзібе Агінскага „з нуля“ адновяць крыло палаца і пабудуюць газавую кацельню. Пра гэта ў інтэрв’ю „Рэгіянальнай газеце“ 13 чэрвеня расказаў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама Іван Лыско. Рэканструкцыя распачалася ў траўні. За месяц будаўнікі зрабілі фундамент пад крыло палаца. Генеральны падрадчык – будаўніча-мантажны трэст №41. Субпадрадчык – ААТ „Белрэстаўрацыя“. Па словах галоўнага інжынера [...]

З заўтрашняга дня нарэшце афіцыйна стартуе «Фэст экскурсаводаў» — традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка), адным з арганізатараў якога з'яўляеца МГА «Гісторыка». «Фэст экскусаводаў 2011» гэта шэраг БЯСПЛАТНЫХ экскурсій па Беларусі, а таксама мясцінам замежжа. У гэтым годзе ў Мінску плануецца правесці больш за 30 экскурсій. Акрамя экскурсій па ўжо [...]

Міністэрствам культуры плануецца на працягу 2011—2017 гадоў стварыць музейны квартал на базе Нацыянальнага мастацкага музея па перыметры вуліц Кірава, Леніна і К. Маркса ў Мінску, паведамляе прэс-служба Мінкульта.  Музейныя кварталы створаны ў Расіі, Аўстрыі і Германіі. Стварэнне музейнага квартала ў Мінску будзе рэалізавана ў два этапы: першы — праектаванне, другі — будаўніцтва, рэстаўрацыя і прыстасаванне існуючых будынкаў [...]