Архіў рубрыкі ‘ Навіны ’

Экскурсія ад Івана Сацукевіча з «Гiсторыкай». Экскурсія па старой Грушаўцы –тут я жыву апошнія чатыры гады, і вось ужо чатыры гады маё сэрца складзена з хатак гэтага раёна, як з кубікаў лего.Я наноў адкрыла рэчы, якія з'яўляюцца відочнымі, але тым не менш выслізгвалі ад штодзённага пагляду; убачыла рэчы, якія, нават знішчаныя, засталіся стаяць нябачнікамі на [...]

  Вясна прыйшла! А гэта значыць, што з’явілася добрая нагода для падняцця пятай кропкі ад крэсла і накіравання сябе любімага ў дзіўны свет рэальных дзеянняў. Варыянтаў, як правесці вольны час з пользай для душы і цела, шмат. Адзін з іх – падарожжы. Як вядома, у добрай кампаніі і розныя непрыемнасці дарогі не перашкода. А калі, [...]

Прывітанне, сябры! 1 траўня 2012г. Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Гісторыка» запрашае вас на чарговае пешаходнае падарожжа ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» са слынным краязнаўцам Іванам Іванавічам Сацукевічам па Грушаўцы.  - Чым жа адметная Грушаўка?  - Гэта адзінае дарэвалюцыйнае прадмесце горада Мінска, якое яшчэ захавала сваю першасную планіроўку і нават асобныя  будынкі.  - А хто можа прыняць [...]

Панове і паненкі! Пачатак 19 стагоддзя …. цырымонныя балі і ўрачыстыя пікнікі, ваенныя мундзіры і класічныя сукенкі, вытанчаныя танцы і строгі этыкет…. А ў гэта ж час, але на іншым кантыненце больш усяго шанавалі вецер у валасах і поўнае адчуванні волі. Той жа час, толькі іншая краіна, іншыя звычкі і інтарэсы. Жадаеце паспрабаваць іх на [...]

«Фэст Экскурсаводаў» — гэта мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка). Галоўная ідэя Фэста — прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а па просту – помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.Гэтым годам “Фэст экскурсаводаў” будзе праводзіцца ў чацверты раз. Падчас Фэста будуць праведзеныя больш паўсотні экскурсій. [...]

  Культурніцкі партал budzma.org прэзентаваў новы медыйны праект «Жывая гісторыя». Наведнікаў рэсурсу кампаніі «Будзьма!» чакае серыя рэпартажаў, прысвечаных знакавым старонкам айчыннай гісторыі. Разам з журналістам Змітром Навіцкім усе ахвотныя запрашаюцца ў віртуальныя вандроўкі па гарадах і мястэчках, сведак вялікіх гістарычных падзей, якія назаўсёды засталіся ў гісторыі краіны. Новым праектам грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» працягвае шэраг [...]

4 красавіка спаўнілася 455 гадоў ад нараджэння вялікага канцлера. Калі мы кажам «Сапега» — у 90% выпадкаў маем на ўвазе «Леў». Гэты, без перабольшання, вялікі чалавек вывеў свой род на першыя пазіцыі ў дзяржаве, сам зрабіў фантастычную кар’еру, а сваёй краіне даў суд і Закон на два з паловай стагоддзі. Праваслаўны Сапега атрымаў перадавую пратэстацкую [...]

У траўні мае адбыцца яшчэ адзін баль. Гэтым разам гасцей будзе прымаць Віцебская філармонія.2012 год азнаменаваўся ў Беларусі 200-ай гадавінай пачатку вайны з Напалеонам. І хоць да гэтага часу не існуе адзінага погляду ні на асобу Напалеон, ні на яго палітычную і ваенную дзейнасць, але бясспрэчны той факт, што амбітны французскі імператар пакінуў глыбокі след [...]

Антон Астаповіч: «Помнік ужо не вярнуць». Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч здолеў патрапіць на будаўнічую пляцоўку ў Верхнім горадзе, на якой поўным ходам ідзе прыстасаванне ансамбля былога бернардынскага кляштара на пляцы Волі пад гатэльны комплекс. Зафіксаваныя ім на фота метады перабудовы, што ажыццяўляецца ў мурах XVII стагоддзя, выклікаюць шок.«Працы, што праводзяцца на «комплексе зданий № № 6, 8 по ул. Кирилла и Мефодия» практычна нічым [...]

Фотарэпарта «Нашай нівы»  Першае летапіснае ўпамінанне Асвеі — 1503 г. Шматкроць знішчалася маскоўскімі войскамі. У 1749 г. пераходзіць ва ўладанне да менскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена. Тут былі пабудаваныя велічны палац і прыгожы касцёл, разбіты вялікі парк, гімназіум, дзейнічаў шпіталь пры кляштары. Славутасцю Асвеі быў вялізарны палац, збудаваны ў XVIII ст. мінскім ваяводам Янам Аўгустам [...]

Беларускі фальклорны танец мае шмат агульных рысаў з расейскім і ўкраінскім, аднак адрозніваецца ад іх мацнейшаю ўнутранай скіраванасцю. “Наш танец больш арыентаваны на ўнутраныя дачыненні пары. Танцоры танчаць не напаказ, а больш для атрымання такога эстэтычнага задавальнення ўнутры пары. Расейскія танцы больш разухабістыя – у іх вельмі шмат зменаў фігураў. Украінскія – таксама даволі паказныя, [...]

Кожную сераду ― танцавальныя вечарыны для ўсіх узростаў Калі вы хочаце навучыцца танчыць, бліжэй пазнаёміцца з народнай культурай ці проста добра адпачыць пасля працоўнага дня, то мы запрашем вас наведаць танцавальныя вечарыны ў Палацы культуры МАЗ.  У праграме — беларускія і еўрапейскія народныя танцы пад жывую музыку (беларуская дуда, баян, цымбалы, скрыпка барабан),  а таксама песні, [...]

У нашай краіне руйнуюцца сотні старадаўніх будынкаў. Сядзібы і палацы разрабаваныя, многія даўно не падлягаюць аднаўленню. Мясцовыя ўлады робяць нясмелыя спробы прадаць іх з аўкцыёнаў, але эфектыўнасць такой працы блізкая да нуля. Рэкламы ў інтэрнэце няма, а «раёнкі», дзе размяшчаюць інфармацыю, ніхто не чытае. Хутка сітуацыя можа змяніцца. Міністэрства культуры спрабуе рэалізаваць палацы з дапамогай агенцтваў нерухомасці. Графа «палацы і сядзібы» [...]