Архіў рубрыкі ‘ Імпрэзы ’

Галантныя кавалеры i летуценныя дамы, пранiкнёныя паланэзы i ўзнёслыя вершаваныя радкi, выкшталцоныя манеры i пачуццё шляхецкай годнасцi… I ўсё гэта – не на вялiкасвецкiм балi колькi стагоддзяў таму, а ў сучасным, сённяшнiм Менску. Дзе 4 лютага ў Доме-музее мастака В.Ваньковiча ў фармаце лiтаратурна-музычнага салону адзначылi 266-годдзе з дня нараджэння героя земляў старадаўняй Рэчы Паспалітай – [...]

  Найяснейшыя пані і панове! Маем запрасіць вас на САЛОН да панны Вальжыны, што ў Дому Ваньковічаў адбыцца мусіць дня 4-га месяца Лютага гадзіне а 16-й. Забавы выкшталцоныя шляхетныя на вас чакаюць: 1) музычныя рэчы славутых нашых кампазытараў з родаў Агінскіх ды Радзівілаў дуэтам граныя, 2) рамансы ды вершы, а таксама шпэктакль у нашым хатнім [...]

Апошнія ў гэтым годзе выступы ў межах музычна-гістарычнага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”, што ажыццяўляецца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і МГА “Гісторыка”, адбыліся 17 снежня на Лідчыне. Іх галоўным арганізатарам стаў старшыня Лідскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, паэт і выдавец Станіслаў Суднік.   Дамоўленасць пра канцэрт у школьным музеі [...]

13 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску адбылося адкрыццё выставы «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска». Мерапрыемства прайшло падчас прэзентацыі праектаў, рэалізаваных музеем пры фінансавай падтрымцы кампаніі JTI у 2011 годзе. «Нягледзячы на маштаб і значнасць вайны 1812 года для Беларусі, многія беларусы дагэтуль звязваюць яе выключна з Расіяй і Францыяй. Гэта выстава павінна [...]

Чарговы канцэрт-лекцыя праекту “Песні філаматаў і філарэтаў” у межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” пры падтрымцы МГА “Гісторыка”, адбыўся 20 лістапада 2011 у Літаратурна-этнаграфічным музеі пры Раённым цэнтры рамёстваў в. Русіно Баранавіцкага раёна.    Гэты выступ быў асаблівы, таму што менавіта на тэрыторыі сённяшняга Баранавіцкага раёна знаходзіцца шмат мясцін, звязаных з жыццём і дзейнасцю філаматаў, найперш [...]

МГА «Гісторыка» і кампанія «Будзьма!» запрашаюць жыхароў Баранавіцкага раёну пазаёміцца з творчасцю калектыву «Песні філаматаў і філарэтаў».20 лістапада 2011 г. а 14.00 у Літаратурна-этнаграфічным музеі пры Раённым цэнтры рамёстваў в.Русіно Баранавіцкага раёна адбудзецца канцэрт-лекцыя “Хай радасць з вачэй нашых блісне...", прысвечаная філаматам і філарэтам.Месца выбранае гэтым разам самае сапраўднае філамацкае.У праграме імпрэзы:— песні, што спявалі [...]

   Уланы ўскладалі кветкі да каменя-помніка Тадэвушу Касцюшку, а госці ў старадаўніх строях танцавалі пад дуду. Так адсвяткавалі 21-я ўгодкі аднаўлення культурнай традыцыі “Паўночныя Афіны” сябры моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка” ў нядзелю, 24 ліпеня ў в. Залессе Смаргоньскага раёну Гродзенскай вобласці. − Удзельнікі аб’яднання “Гісторыка” вывучаюць тры  накірункі побыту мінулых стагоддзяў: бальны, вайсковы і вясковы, [...]

МГА «Гісторыка» запрашае ўсіх аматараў паслухаць музыку, патанчыць ці проста добра правесці выходны па за межамі гораду наведаць фэст на сядзібе Агінскага ў Залессі, што адбудзецца 24 ліпеня. Фэст пройдзе ў цудоўным прысядзібным парку каля каменю-помніку Тадэвушу Касцюшку. У праграме выступленні Алеся Лося (Гурт «Рада»), Юрася Панкевіча (Testamentum Tеrrae) і інш. Пачатак у 16.00. Уваход [...]

У Міжнародны дзень дзіцячай кнігі, 2 красавіка, ў музее “Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва” адбылася прэзентацыя кніжкі “Яська і конік ягоны Грыўка” – казкі пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай, 600-годдзем каторай быў адзначаны 2010 год. Імпрэза шчэ больш пашырыла разнастайнасць падзеяў у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” (budzma.org), [...]

12 лютага 2011 года ў Гародні пры падтрымцы МГА „Гісторыка“ і грамадскай кампаніі „Будзьма беларусамі“ адбыліся дзве імпрэзы ў межах гістарычна-музычнага асветніцкага праекта „Песні філаматаў і філарэтаў“. Гэты праект існуе з траўня 2009 года і накіраваны на папулярызацыю творчай спадчыны сяброў студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў, увядзенне яе ў сучасны кантэкст беларускай літаратуры і культуры, [...]

26 снежня 2010 г. у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) у межах праекта „Арт-сезон 2010“ адбылася музычна-гістарычная імпрэза „Нам словы братэрства – святыя! Песні філаматаў і філарэтаў“, прымеркаваная да чарговай гадавіны з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Прагучалі песні на верш самога А.Міцкевіча, а таксама на словы Я.Чачота, Т.Зана, А.Адынца. Па філамацкай традыцыі гледачы, [...]

Выступ сапраўды атрымаўся добры, зала (чалавек на 30-40) была поўная, атмасфера цудоўная, так што з'езьдзілі недарэмна. Напрыканцы нават пасьпяваў адмыслова для Д.Сімановіча песеньку на ідыш і па-беларуску. 11 снежня 2010 года ў межах выставы „Старыя беларускія хронікі“ у Віцебскім краязнаўчым музеі, прымеркаванай да 80-годдзя У.С.Караткевіча, адбылася музычна-гістарычная імпрэза „Рыцары сумлення і свабоды. Песні філаматаў і [...]