Антон Астаповіч: «Помнік ужо не вярнуць». Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч здолеў патрапіць на будаўнічую пляцоўку ў Верхнім горадзе, на якой поўным ходам ідзе прыстасаванне ансамбля былога бернардынскага кляштара на пляцы Волі пад гатэльны комплекс. Зафіксаваныя ім на фота метады перабудовы, што ажыццяўляецца ў мурах XVII стагоддзя, выклікаюць шок.«Працы, што праводзяцца на «комплексе зданий № № 6, 8 по ул. Кирилла и Мефодия» практычна нічым [...]
Архіў рубрыкі ‘ Гістарычная памяць ’
У нашай краіне руйнуюцца сотні старадаўніх будынкаў. Сядзібы і палацы разрабаваныя, многія даўно не падлягаюць аднаўленню. Мясцовыя ўлады робяць нясмелыя спробы прадаць іх з аўкцыёнаў, але эфектыўнасць такой працы блізкая да нуля. Рэкламы ў інтэрнэце няма, а «раёнкі», дзе размяшчаюць інфармацыю, ніхто не чытае. Хутка сітуацыя можа змяніцца. Міністэрства культуры спрабуе рэалізаваць палацы з дапамогай агенцтваў нерухомасці. Графа «палацы і сядзібы» [...]
Урад прыняў праграму «Замкі Беларусі» коштам $15,5 мільёна. Упершыню такая праграма зацверджаная на дзяржаўным узроўні. «Замкі Беларусі» распрацавала Міністэрства культуры. Калісьці ў Беларусі было больш за сто замкаў. На жаль, захаваныя абарончыя збудаванні можна пералічыць па пальцах. Што не зруйнавалі войны, дабіваў час і народная гаспадарка. У спіс праграмы планавалі ўключыць 16 аб’ектаў. Але ў [...]
Якая была яе роля? Піша Алег Дзярновіч. Вітаўт і Ягайла (у цэнтры) вялі сакрэтныя перамовы па-літоўску. Карціна Ёнаса Мацкевічуса «Вітаўт Вялікі на з’ездзе манархаў у Луцку». У пачатку мая 1529 у Ейшышскую воласць Лідскага павета прыехаў судовы выканаўца (дэцкі) Васіль Бялянін. Ён мусіў апытаць сведкаў па спрэчнай маёмаснай справе паміж баярынам гаспадарскім Пятром Сумарокам і падданым ейшышскім Сенькам [...]
Зараз музейшчыкі ламаюць галаву над тым, дзе размясціць свае калекцыі. Аўтар: Алесь Пілецкі 03.02.2012 16:33 Еўрарадыё 120204 Pikecki SK.mp3 “Нам трэба будзе памяшканне. І ў нас цэлы шэраг нашых фондаў Нацыянальны гістарычны музей так і не засяліўся ў 19-ы дом па вуліцы Фрунзе. 11 студзеня выйшла распараджэнне кіраўніка краіны на працягу месяца перадаць [...]
Кожны момант нашага жыцця, які быў, ёсць ці будзе з’яўляецца гісторыяй, незалежна ад таго жыццё гэта аднаго чалавека ці цэлага народа. Галоўная задача кожнага чалавека — захаванне як мага большай колькасці інфармацыі пра свой час, каб было што перадаць наступным пакаленням. З гісторыі мы ведаем, як важна захоўваць звесткі пра падзеі. Пасля часоў сталінскіх рэпрэсій, калі было арыштавана [...]
Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія). Кніга „Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі“ пад рэдакцыяй Ганны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце. Яе можна спампаваць. Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі. Сярод аўтараў кнігі: Ірына Кашталян „Беларусь пад уплывам палітычных рэпрэсій [...]
Як можна ахарактарызаваць сучасную Беларусь і грамадства, гледзячы на помнікі ў нашых гарадах? Пра якія змены ў нацыянальнай свядомасці беларусаў сведчыць палітыка памяці? Што ў перспектыве чакае шматлікія манументы Леніну, Сувораву, Дзяржынскаму і іншым героям савецкага часу? Пра гэта ў эфіры TUT.BY-ТВ разважаў доктар гістарычных навук, прафесар Захар Шыбека. Кастусь Лашкевiч, TUT.BY
Навуковая Рада гуртка даследчыкаў генеалогii “Радавод” (гiстарычны факультэт БДУ) запрашае ўсiх прыняць удзел у тэматычным конкурсе пад назвай “Гiсторыя i генеалогiя майго роду”. Умовы ўдзелу наступныя: 1) Усе жадаючыя прыняць удзел павiнны падрыхтаваць артыкул па гiсторыi i генеалогii свайго роду. 2) Артыкул павiнен адпавядаць фармату навуковай цi навукова-папулярнай працы, мець спасылкi на дакументальныя i вусныя [...]
Самы канец 2010 году падарыў беларускамоўнаму чытачу кнігу аб Грунвальдскай бітве. У юбілейны год публікацый на гэтую тэму была процьма, аднак праца літоўскага гісторыка Мечысловаса Ючаса беларусам запомніцца надоўга. Асабліва такім, якія шчыра называюць Вітаўта беларускім князем, а перамогу пад Грунвальдам лічаць ледзьве не спробай заснавальнікаў Полацка падпарадкаваць сабе Еўропу. Мечысловас Ючас піша зусім аб [...]
Адкрытая філасофская дыскусія на жыццёвы лад. Праблема вызначэння, асэнсавання і канструявання нацыянальнай ідэнтычнасці застаецца адной з цэнтральных і актуальных праблемаў сучасных сацыяльных навук. Як зазначыў Зігмунд Баўман, ідэнтычнасць “становіцца прызмай, праз якую разглядаюцца, ацэньваюцца і вывучаюцца многія важныя рысы сучаснага жыцця”. Нягледзячы на вялікую колькасць навуковых прац, што раскрываюць феномен ідэнтычнасці, ланцужок пытанняў тэарэтычнага і [...]
Думкі па матывах летняй школы ЭГУ, прысвечанай нацыябудаванню. Стварэнне новых формаў ці цэлых стыляў у архітэктуры, як і любой форме творчасці чалавека, мае досыць складаную прыроду. Аднак архітэктура – гэта таксама своеасаблівая форма кшталтавання чалавекам навакольнага асяроддзя. Такое створанае асяроддзе ў сваю чаргу з’яўляецца адлюстраваннем арганізацыі і структуры грамадства. Асновай нацыі, галоўнай формы існавання сучасных [...]







