Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў прадставіў 11 жніўня тры свае новыя кніжкі, прысьвечаныя Горадні: Калоскай царкве, тром каралеўскім, былым загарадным, рэзыдэнцыям і мастам. Апошняя напісана ў суаўтарстве з Аленай Пышынскай, выкладчыцай гісторыі. Прэзэнтацыя адбылася ў Новым каралеўскім замку, у памяшканьні абласной бібліятэкі імя акадэміка Яўхіма Карскага. Ігар Трусаў зазначыў, што яму ня вельмі падабаецца праект рэстаўрацыі [...]
Архіў рубрыкі ‘ Ахова спадчыны ’
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае патрабаванням заканадаўства. Пад пагрозай самая старая драўляная культавая пабудова ў Беларусі – Спаса-Праабражэнская царква, пабудаваная ў 1627 годзе як уніяцкая. У звароце ў пракуратуру Докшыцкага раёна старшыня таварыства Антон [...]
Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, сумесная пастанова прынята “ў мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы з парушэннямі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папярэджання такіх парушэнняў”. Дакумент вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і [...]
Над Барысаглебскай (Калоскай) царквой у Горадні ізноў навісла пагроза пашкоджаньня. Паблізу помніка XII стагодзьдзя распачаліся актыўныя будаўнічыя работы, плянуецца з сучасных матэрыялаў аднавіць разбураную падчас паводкі на Нёмане сьцяну, а на сам храм ускласьці цыбулепадобны купал. Што стаіць за гэткай рэканструкцыяй, і якое аптымальнае выйсьце прапануецца? Пра гэта ды іншае – у гутарцы Міхася Скоблы [...]
Распачаўся другі этап археалагічных даследванняў у межах рэканструкцыі Каложскай царквы. Студэнты і магістранты ГрДзУ імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргея Піваварчыка працуюць на пляцоўцы вакол самой царквы. Сяргей Піваварчык: — Мэта гэтага этапу даследванняў — удакладненне гісторыі будынка, этапаў яго будаўніцтва, выяўленне стратыграфіі, этапаў заялення гэтай [...]
Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў лета 2011 года ў Беларусі. Ён хутчэй за ўсё не поўны, бо валанцёры хаваюцца і канспіруюцца, але ўжо з таго, што ёсць можна выбіраць. Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць безкаштоўнае, ці часткова аплочваецца самімі валанцёрамі. Падрабязнасці найлепей даведвацца ў арганізатараў. Строчыцы-2011 Месца правядзення: [...]
Беларуская Асацыяцыя клубаў „ЮНЭСКА“ запрашае моладзь у міжнародны валанцёрскі летнік „Замкі Беларусі“, які з 13 да 26 ліпеня 2011 г. пройдзе на тэрыторыі сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Падчас летніка валанцёры будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Агінскага, а таксама ў навучальных трэнінгах, культурных мерапрыемствах, экскурсіях і вандроўках. Удзельнікамі летніка [...]
У сядзібе Агінскага „з нуля“ адновяць крыло палаца і пабудуюць газавую кацельню. Пра гэта ў інтэрв’ю „Рэгіянальнай газеце“ 13 чэрвеня расказаў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Смаргонскага райвыканкама Іван Лыско. Рэканструкцыя распачалася ў траўні. За месяц будаўнікі зрабілі фундамент пад крыло палаца. Генеральны падрадчык – будаўніча-мантажны трэст №41. Субпадрадчык – ААТ „Белрэстаўрацыя“. Па словах галоўнага інжынера [...]
У Мінску засталося няшмат “атмасферных” месцаў, якія б пагружалі чалавека ў нейкую эпоху. Верхні горад, Траецкае і Ракаўскае прадмесці… Да гэтага невялікага спісу прымыкае горад сталінскіх часоў — жылы пасёлак Трактарнага завода, які ў бліжэйшы час будзе моцна перабудаваны. “Узорная будоўля” і немцы Першапачаткова гэтая зямля называлася Антоніеўскім урочышчам і належала арцыбіскупу мінскаму і тураўскаму. [...]
Міністэрства культуры просіць Генпракуратуру распачаць крымінальную справу ў сувязі са змяненнем аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя — будынка былога Дабравешчанскага касцёла пры кляштары дамініканцаў у Клецку (зараз Царквы Уваскрашэння Хрыстова). “Заўтра тваёй краіны” склаў топ-5 аб’ектаў, рэстаўрацыя якіх выклікае пытанні ў абаронцаў гісторыка-культурнай спадчыны. Царква Уваскрашэння Хрыстова знаходзіцца ва ўласнасці праваслаўнага прыхода і месціцца [...]
Найперш, кожны чалавек мусіць ясна зразумець, што раз мы жывем у сацыяльнай дзяржаве, пра што рэгулярна чуем па тэлебачанні і ў прэсе, дык усе помнікі належаць кожнаму з нас: гэта мой Мірскі замак, гэта мая Каложская царква, гэта мая Белавежская пушча і г.д. Ці ўсё добра ў “Дацкім каралеўстве”? Ахова матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны [...]
У гістарычным цэнтры Мінска кіпяць будаўнічыя работы. У раёне вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай), каля ракі Свіслач аднаўляюць гістарычны квартал. Праўда, паводле спецыялістаў, афіцыйны праект — штучны навабуд. Група маладых архітэктараў, папрацаваўшы ў архівах, куды да іх ніхто не зазіраў, стварыла альтэрнатыву — гістарычна дакладны праект забудовы Зыбіцкай, знішчанай саветамі ўжо пасля вайны. Аб яго сутнасці [...]
У Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, які ласкава даў памяшканне, адбыўся сумесны з газетай «Звязда» круглы стол па пытаннях валанцёрства ў Беларусі. А дакладней, працы валанцёраў на помніках архітэктуры. Пасяджэнне было прадстаўнічае. Удзельнічалі старшыня Беларускага фонду культуры і беларускага камітэту ІКАМОС (Міжнародная рада па помніках і мясцінах) Уладзімір ГІЛЕП, старшыня грамадскай камісіі па пытаннях [...]







