Шаноўныя сябры!
Нагадваем, што МГА «Гісторыка» разам з нашым цудоўным Іванам Іванавічам Сацукевічам аднавілі серыю экскурсій па Менску ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Новая экскурсія — «Экскурсія па Старажоўцы і Пярэспе» — адбудзецца ўжо паслязаўтра, 29 студзеня 2012 году.
Месца сустрэчы: ля крамы «Крышталь» (побач са ст.метро «Плошча Перамогі»).
Час: 10:00. Раніцы:) Падрабязнасці можна спраўдзіць у Кірылы: +375 29 7610794.
І пра патэнцыйныя пытанні:
- Абвесткі пра экскурсіі ад сп. Сацукевіча заўжды будуць з'яўляцца не зусім загадзя, бо гэта ёсць спосаб абмежавання колькасці ўдзельнікаў. Ні за мінулую практыку, ні за «Фэст экскурсаводаў» — разумней мы нічога не прыдумалі. Таму здаровыя ідэі «як дагадзіць усім» вітаюцца абедзвюма рукамі. (Тэматычныя групы загадзя фармаваць ці што?)
- Абвесткі заўжды перш-наперш будуць з'яўляцца ў гэтай рассылцы, на сайце «Будзьмы» і ў суполцы ЎКантакце. Далей будуць распаўсюджвацца паводле часу і натхнення:)
- Падчас экскурсій часта ўзнікаюць пытанні, якія патрабуюць разгорнутага адказу, а часу напрыканцы экскурсіі няшмат — усім ўжо халодна. То пішыце на гэтую скрыню — historyka@gmail.com! Пытанні, прапановы, падзякі — усё перадамо Івану Іванавічу.
Вашая «Гісторыка». З любоўю:)








Обсуждение
Пока нет комментариев к записи “Экскурсіі з «Гісторыкай»: па Старажоўцы з Іванам Сацукевічам”