28 студзеня 2012 году наш шаноўны Іван Іванавіч Сацукевіч (не блытаць з Сусаніным) і падарожная каманда МГА «Гісторыка» запрашаюць вас паблукаць колішнімі шляхамі кантрабандыстаў і бліжэй пазнаёміцца з шэрагам мястэчак уздоўж мяжы 1921—1939гг. 

Наш маршрут: Мінск — КОЙДАНАВА — РУБЯЖЭВІЧЫ — ІВЯНЕЦ — ВАЛОЖЫН — РАКАЎ — Мінск. 

Лагічна было б блукаць па снезе пешшу — так бы мовіць, для большага заглыблення ў эпоху, але мы вырашылі спыніцца на аўтобусным транспарце. Кава, мікрафон і іншыя выгоды цывілізацыі займелі чыстую перамогу!

Падчас падарожжа вы пабачыце разнастайныя помнікі архітэктуры (палац Тышкевічаў, касцёлы, цэрквы, іешыва і хедер) і археалогіі (а простаю мовай — гарадзішчы), пачуеце самую знакамітую байку пра беларускую чыгунку і байкі (а хто ж цяпер там адрозніць праўду?) з кніжак авантурыста-кантрабандыста Пясецкага, а таксама пабачыце мемарыяльную шыльду ў яго гонар (а за што нашчадкі павесяць шыльду пра вас?).

І вядома ж — гісторыя! Факты, сведчанні, факты. Хочаце даведацца болей? Будзьма разам!

Месца збору, дакладны час ад'езду, звесткі пра надвор'е і вольныя месцы ў аўтобусе — у Кірылы (+375 29 7610794).

падарожжа «Шляхамі кантрабандыстаў» з Іванам Сацукевічам

Падарожжа адбываецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

P.S. Здымак для калажа-абвесткі сцягнуты тут:http://hdr.by/rubejevichi. Там яшчэ шмат прыгожых здымкаў!

Обсуждение

Пока нет комментариев к записи “У суботу 28 студзеня — падарожжа «Шляхамі кантрабандыстаў» з Іванам Сацукевічам!”

Оставить комментарий