Шаноўныя сябры!
Рады паведаміць,
што МГА «Гісторыка» разам з прафесійным экскурсаводам, гісторыкам-тапанімістам, выкладчыкам БДЭУ і проста харошым чалавекам Іванам Іванавічам Сацукевічам аднаўляе серыю экскурсій па Менску ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Першая экскурсія —
«Экскурсія па Ўборках і Добрых мыслях»
адбудзецца ўжо заўтра —
у суботу, 21 студзеня 2012 года.
Месца сустрэчы: пад табло з прыбыццём-адпраўленнем цягнікоў, што на Дружнай.
Час: 9:00. Раніцы:)
Падрабязнасці можна спраўдзіць у Кірылы: +375 29 7610794.
Яшчэ, забягаючы наперад, дадамо адказы на патэнцыйныя пытанні:
+ Абвесткі пра экскурсіі ад сп. Сацукевіча заўжды будуць з'яўляцца не_зусім_загадзя, бо гэта ёсць спосаб абмежавання колькасці ўдзельнікаў. Ні за мінулую практыку, ні за Фэст экскурсаводаў разумней мы нічога не прыдумалі. Таму здаровыя ідэі — як дагадзіць усім — вітаюцца абедзвюма рукамі. (Тэматычныя групы загадзя фармаваць ці што?)
+ Абвесткі заўжды перш-наперш будуць з'яўляцца на гэтым сайце, на сайце http://www.budzma.org/ і ЎКантакце http://vkontakte.ru/historica . Далей будуць распаўсюджвацца паводле часу і натхнення:)
+ Падчас экскурсій часта ўзнікаюць пытанні, якія патрабуюць разгорнутага адказу, а часу напрыканцы экскурсіі няшмат — усім ўжо халодна. Пагэтаму пішыце іх ў коментах да гэтай публікацыі! Пытанні, прапановы, падзякі — усё перадамо Івану Іванавічу.
Вашая «Гісторыка». З любоўю:)








Обсуждение
Пока нет комментариев к записи “«Экскурсія па Ўборках і Добрых мыслях» — 21.01.2012 — Мінск, Будзьма з Сацукевічам!”