Некаторым магілам на Кальварыйскіх могілках у Мінску пагражае знішчэнне. Мінскі «Спецкамбінат» змясціў таблічкі з папярэджваннем пра тое, што, калі на магілах не будзе наведзены парадак, іх знішчаць.

Гэтыя магілы знаходзяцца ў самай гістарычнай частцы могілак — акурат па дарозе да касцёла. Самі могілкі з’яўляюцца самымі старажытнымі на тэрыторыі Мінска.

Каб не дапусціць знішчэння магіл, пробашч парафіі кс. Андрэй Бародзіч запрашае ўсіх жадаючых дапамагчы навесці на іх парадак. Уборка распачнецца 21 студзеня а 10-й гадзіне.

Шчыра запрашаем далучыцца да акцыі!

Крыніца: Catholic.by


Обсуждение

Пока нет комментариев к записи “Дапаможам выратаваць Кальварыйскія могілкі ад знішчэння”

Оставить комментарий