У верасні-кастрычніку ў Мінску адбудуцца паўторы найбольш папулярных эскурсій «Фэсту экскурсаводаў» . Першая з іх, па Кальварыйскіх могілках, адбылася ў гэтую суботу, а на бягучым тыдні «выступіць на біс» мусіць «Мінск на зломе эпох», што адбудзецца 29 верасня. Экскурсавод Андрэй Унучак будзе чакаць сваіх экскурсантаў у 18.30 на вул. Кірава каля «Брамы горада» (вежа з гадзіннікам).

«Фэст экскурсаводаў» — гэта штогадовае мерапрыемства, прысвечанае 18 красавіка — Міжнароднаму дню помнікаў і мясцінаў. Галоўная ідэя фэсту — пазнаёміць жыхароў беларускіх гарадоў і мястэчак з гісторыяй іх раёнаў, вуліц, гістарычных помнікаў. Для правядзення гэтага мерапрыемства свае сілы аб'ядналі БК ІКАМОС, ГКТ «Этна», МГА «Гісторыка», Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Гэтай восенню пад лозунгам «Фэст экскурсаводаў — круглы год» адбудуцца паўторы найбольш папулярных экскурсій вясновага «Фэсту».

Чакаем вас на экскурсіі ў чацвер 29 верасня ў 18.30 каля Брамы горада (вежа з гадзіннікам). Тэлефон для даведак +37533 341 36 12.

Сустрэча ў сацыяльных сетках: http://vkontakte.ru/event30544160


Обсуждение

Пока нет комментариев к записи “29 верасня — экскурсія «Мінск на зломе эпох: 1905—1919 гг.»”

Оставить комментарий